16 і 21 верасня ў Беларусі могуць быць праблемы з банкаўскімі карткамі

16 і 21 верасня ў Беларусі могуць быць праблемы з банкаўскімі карткамі

16 і 21 верасня Банкаўскі працэсінгавы цэнтр з 2:00 да 5:00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сваім сеткавым абсталяванні, паведамляецца на сайце ўстановы.

У сувязі з гэтымі работамі ў названы час могуць узнікнуць кароткачасовыя праблемы ў карыстальнікаў банкаўскіх картак — у тым ліку, у крамах, пунктах выдачы наяўных, банкаматах і г.д. 

На сёння Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,1 мільёна картак. Да яго падлучаныя больш за 80 тысяч арганізацый гандлю і сэрвісу, больш за 125 тысяч плацежных тэрміналаў, амаль 2,5 тысячы банкаматаў і больш за 2,4 тысячы інфакіёскаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі