15 траўня долар патаннеў на 30 рублёў, еўра падаражэў на 190

У пятніцу, 15 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках долар патаннеў на 30 рублёў — да 14 150, курс еўра вырас на 190 рублёў — да 16 110 рублёў. Курс расійскага рубля застаўся ранейшым — 283 беларускія рублі.  

Нагадаем, у чацвер, 14 траўня, курс долара вырас на 20 рублёў — да 14 180 рублёў. Таргоў па еўра не было, яго курс складаў 15 920 рублёў. Расійскі рубель патаннеў на 3,5 беларускага рубля — да 283.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі