Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Бішкек

Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Бішкек

13 красавіка Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Бішкек. Кіраўнік Беларусі возьме ўдзел у пасяджэнні вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Яго прэс-служба інфармуе, што рабочы візіт у Кыргызстан працягнецца два дні.

Як вядома, у склад ЕАЭС уваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан. Плануецца, што 14 красавіка ў Бішкеку кіраўнікі згаданых краін абмяркуюць “рэалізацыю асноўных накірункаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС”, а таксама ”асноўныя арыентыры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў-чальцоў на бліжэйшыя гады”. Будзе абмеркаванае і эканамічнае супрацоўніцтва “з трэцімі краінамі”. Чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

У пятніцу Лукашэнка возьме ўдзел у сталіцы Кыргызстана і ў нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краін-чальцоў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. У АДКБ уваходзяць тыя ж краіны, што і ў ЕАЭС, плюс Таджыкістан. Размова пойдзе пра сітуацыю ў сферы бяспекі, пра “актуальныя выклікі і пагрозы, а таксама шляхі сумеснага супрацьдзеяння ім”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі