12 траўня суд разгледзіць іск да Мінгарвыканкама з-за Дня Волі

12 траўня суд разгледзіць іск да Мінгарвыканкама з-за Дня Волі

12 траўня суд Маскоўскага раёна сталіцы разгледзіць іск да Мінгарвыканкама. Прэтэнзіі да гарадскіх уладаў мае адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Дзяніс Садоўскі. У пазове ён напісаў пра неправамоцныя дзеянні Мінгарвыканкама падчас разгляду заяўкі на правядзенні вулічнай акцыі 25 сакавіка, на Дзень Волі. Заяўнікі акцыі чакалі адказу ад чыноўнікаў, а ён з’явіўся толькі ўвечары 24 сакавіка. Пры гэтым улады кардынальна змянілі час і месца акцыі.

У каментарыі прэс-службе БХД Садоўскі сказаў, што “Мінгарвыканкам груба парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, не даўшы своечасова — прынамсі за 5 дзён да Дня Волі — адказ”. Ён перакананы, што адбылося парушэнне заканадаўства. “Паглядзім, як Мінгарвыканкам у судзе паспрабуе з гэтага выйсці”, — адзначыў Дзяніс Садоўскі.

12 траўня суд разгледзіць іск да Мінгарвыканкама з-за Дня Волі
Фота: bchd.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі