Вы тут

12 тон кантрабанднай беларускай гарэлкі затрымалі ў Літве

У Вільні знайшлі склад з кантрабанднай беларускай гарэлкай / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Літоўскія мытнікі 27 снежня выявілі ў Вільні склад, на якім незаконна захоўвалася 12 тон беларускай гарэлкі "Мара", паведамляе прэс-служба ведамства.

Праваахоўнікі затрымалі двух грамадзян Літвы — пакупніка і прадаўца. Пакупнік паспеў ужо загрузіць у свой "бусік" 600 бутэлек гарэлкі.

Кантрабандную партыю канфіскавалі. Яе кошт ацэньваецца ў 150 тысяч еўра. Прадавец затрыманы на два дні, а пакупніка пасля допыту адпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.