Вы тут

12 гадоў бюракратыі: ЕС прапануе перайсці на адзіны стандарт зарадкі смартфонаў

У сярэднім у кожнага еўрапейца ёсць каля трох зарадак

Еўрасаюз павінен прыняць адзіны стандарт для зарадкі мабільных тэлефонаў і планшэтаў фармату USB-C, паведамляе РИА Новости са спасылкай на заяву Еўракамісіі.

З гэтай мэтай на еўрапейскі рынак павінны пастаўляцца прылады з аднолькавым портам.

Еўракамісія таксама прапануе прадаваць дэвайсы без новых зарадных прылад.

ЕК вырашае праблему рознакаліберных зарадак з 2009 года. Камісіі ўдалося дамагчыся таго, што колькасць існуючых рашэнняў для зарадкі мабільных тэлефонаў знізілася ў дзесяць разоў — з 30 да 3.

У сярэднім у кожнага еўрапейца ёсць каля трох зарадак, дзве з якіх ён выкарыстоўвае рэгулярна. 40% спажыўцоў сутыкаліся з тым, што мабільны тэлефон зарадзіць нельга, паколькі наяўныя зарадкі да яго не падыходзяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.