Вы тут

11 траўня на "Дынама" пройдзе канцэрт да Еўрагульняў, хэдлайнер — "Ляпис 98"

11 траўня на мінскім стадыёне "Дынама" пройдзе канцэрт да Еўрапейскіх гульняў. Хэдлайнеры — "Ляпис 98", "Milmars", "J:МОРС", а таксама два пакуль неназваныя "суперзорныя артысты".

BRIGHT FESTIVAL (так называецца канцэрт) пачнецца а 15-й: у гэты час адкрыюцца забаўляльныя зон на тэрыторыі стадыёна. Арганізатары фэста абяцаюць, што іх будзе больш за 50. Пудуць працаваць пляцоўкі з рознымі відамі спорта, плануюцца сустрэчы з зоркамі беларускага спорту, песенныя і танцавальныя батлы, зоны актыўнага адпачынку, зона рэлаксацыі, конкурсы, фотазоны, майстар-класы.

У панядзелак, 11 сакавіка стартаваў продаж першай партыі квіткоў на фэст — самых танных. Хутчэй за ўсё, гэта супадзенне, але менавіта сёння арганізатарам мітынгу і канцэрту на Дзень Волі афіцыйна адмовілі ў яго правядзенні на стадыёне "Дынама". Мінгарвыканкам "лічыць правядзенне мітынгу і канцэрту на дадзенай пляцоўцы немэтазгодным". Прычына — "падрыхтоўка Нацыянальнага Алімпійскага стадыёна "Дынама" да правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

Як так атрымалася, што святкаванне Дня Волі, якое планавалася 24 сакавіка, перашкаджае рыхтаваць арэну да Еўрапескіх гульняў, а BRIGHT FESTIVAL, запланаваны на 11 траўня, не перашкаджае, у гарадской адміністрацыі не тлумачаць.