11 снежня долар падаражэў на 2 рублі, еўра патаннеў на 79

11 снежня долар падаражэў на 2 рублі, еўра патаннеў на 79

У пятніцу, 11 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Долар падаражэў на 2 рублі — да 18 250, курс еўра пасля некалькіх дзён росту знізіўся на 79 рублёў — да 19 977, курс расійскага рубля вырас — з 263,56 да 263,93 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,06%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 10 снежня, долар патаннеў на 11 рублёў — да 18 248, курс еўра вырас на 120 рублёў — да рэкордных 20 056, курс расійскага рубля знізіўся — з 264,07 да 263,56 беларускага.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі