Еўра пераадолеў мяжу ў 20 тысяч рублёў

Еўра пераадолеў мяжу ў 20 тысяч рублёў

У чацвер, 10 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк устанавіў новыя курсы валют. Долар патаннеў на 11 рублёў — да 18 248, курс еўра вырас на 120 рублёў — да 20 056, курс расійскага рубля знізіўся — з 264,07 да 263,56 беларускага.

Курс рубля да кошыка валют знізіўся на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 9 снежня долар патаннеў на 1 рубель — да 18 259, курс еўра вырас на 97 рублёў — да 19 936, курс расійскага рубля вырас — з 263,29 да 264,07 беларускага.

Фота: prostoinvesticii.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі