10-гадовая дзяўчынка памерла ў рэанімацыі гомельскай лякарні

10-гадовая дзяўчынка памерла ў рэанімацыі гомельскай лякарні

Гомельскі гараддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 10-гадовай дзяўчынкі — жыхаркі Гомельскага раёна. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Дзяўчынка рэзка адчула сябе кепска ўвечары 12 сакавіка, калі была дома. Бацькі выклікалі хуткую дапамогу, якая даставіла дзіця ў адну з гомельскіх лякарняў. У ноч з 12 на 13 сакавіка яна памерла ў аддзяленні рэанімацыі.

Прычыну смерці назавуць пасля комплекснай судова-медыцынскай экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі