Вы тут

З'явілася відэа, як беларускія футбалісты робяць шакалад ручной работы

Кадр з відэа

Футбалісты беларускай зборнай па футболе Ігар Стасевіч і Сяргей Кісляк стварылі новую лінейку высакаякаснага шакаладу ручной работы, паведамляе прэс-служба федэрацыі футбола.

Незвычайны сюрпрыз футбалісты падрыхтавалі для заўзятараў напярэдадні кваліфікацыі Еўра-2020. На матчах супраць камандаў Германіі (8 чэрвеня) і Паўночнай Ірландыі (11 чэрвеня) наведнікі "Барысаў-Арэны" змогуць купіць шакалад "Белыя крылы", створаны Стасевічам і Кісляком. 

Футбалістам дапамагалі прафесіяналы з кампаніі "Vip-present". Пад іх кіраўніцтвам паўабаронца брэсцкага "Дынама" Сяргей Кісляк з сям'ёй рабіў белы шакалад з пеканам, ажынамі і фісташкамі, а брамнік БАТЭ Ігар Стасевіч з жонкай і дзецьмі — цёмны шакалад з фісташкамі, чорнымі парэчкамі і вішнямі.