З'явілася відэа паездкі генерала Валерыя Залужнага на фронт

Генерал Валерый Залужны ў зоне баявых дзеянняў / https://www.facebook.com/CinCAFU
Генерал Валерый Залужны ў зоне баявых дзеянняў / https://www.facebook.com/CinCAFU

З'явілася відэа паездкі галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны генерала Валерыя Залужнага на фронт. Разам з начальнікам Генштабу ён пабываў "у групоўках войскаў, якія выконваюць самыя складаныя задачы ў раёнах, дзе ідуць самыя жорсткія баі".

"Нягледзячы на лютае супраціўленне акупантаў, нашы ваяры робяць усё магчымае для вызвалення ўкраінскай тэрыторыі. Аперацыя працягваецца згодна з планам", піша Залужны. На ўсходзе і поўдні Украіны працягваюцца цяжкія баі. Украінскія войскі прасоўваюцца ў Запарожскай і Данецкай абласцях. За два тыдні вызваленыя 8 населеных пунктаў.

"Праціўнік спрабуе не дапусціць прасоўвання нашых падраздзяленняў. Для гэтага ён разгарнуў сістэму фартыфікацыйных умацаванняў з шчыльнымі мініраваннямі мясцовасці і вялікай колькасцю рэзерваў", — адзначае галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны.

З вясны расійская прапаганда пашырала непраўдзівую інфармацыю пра раненне Валерыя Залужнага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі