За два тыдні ўкраінцы вызвалілі 8 населеных пунктаў, у тым ліку Пяціхаткі

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

За два тыдні ўкраінскія вайскоўцы на Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках вызвалілі 8 населеных пунктаў. Апошні з іх — Пяціхаткі ў Запарожскай вобласці. За іх некалькі дзён ішлі цяжкія баі. Пра гэта паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Расійскія "ваенкары" ў выходныя паведамлялі, што армія РФ спрабавала контратакаваць з мэтай вярнуць кантроль над Пяціхаткамі, але няўдала. Цяпер жа прызнаецца, што населены пункт кантралюецца ўкраінскім войскам.

На поўдні ўкраінскія байцы змаглі прасунуцца на 7 кіламетраў, плошча вызваленай тэрыторыі складае 113 квадратных кіламетраў. Аднак гэтае прасоўванне даецца нялёгка — у расіян па-ранейшаму перавага ў артылерыі і авіяцыі. Толькі за апошні тыдзень было 5800 абстрэлаў, расійскія вайскоўцы выкарысталі больш за 277 тысяч боепрыпасаў.

Расійскі бок лічыць, што паспяхова стрымлівае ўкраінскі наступ, паведамляе пра значныя страты ў наступаючых, пра палонных. У Мінабароны Украіны таксама кажуць пра значныя страты ў праціўніка: за тыдзень больш за 4600 забітых і параненых, больш за 80 палонных, знішчана больш за 400 адзінак тэхнікі і ўзбраення, у тым ліку танкі, верталёты, гарматы.

За два тыдні ўкраінцы вызвалілі 8 населеных пунктаў, у тым ліку Пяціхаткі
t.me/hromadske_ua/
За два тыдні ўкраінцы вызвалілі 8 населеных пунктаў, у тым ліку Пяціхаткі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі