Зяленскі працягне "Мінскі працэс", але "будуць кадравыя замены"
![Уладзімір Зяленскі. Фота: Reuters](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2019-04-21t180617z_1063092585_rc18c3405340_rtrmadp_3_ukraine-election-zelenskiy-reax.jpg.webp?itok=5aen-blP)
Уладзімір Зяленскі. Фота: Reuters
Акцёр і палітык Уладзімір Зяленскі, які выйграе прэзідэнцкія выбары ва Украіне, лічыць, што "Мінскі працэс" урэгулявання сітуацыі на Данбасе павінен працягвацца. "Я думаю, будуць кадравыя замены, — сказаў Зяленскі на сваёй першай прэс-канферэнцыі пасля закрыцця выбарчых участкаў. — Галоўнае — спыніць агонь".
Скончыць вайну на паўднёвым усходзе Украіны Зяленскі збіраецца з дапамогай інфармацыйнай вайны. Палітык папрасіў у журналістаў дапамогі, каб арганізаваць яе.
"Мінскі працэс" быў запушчаны ў лютым 2015 года, калі ў сталіцы Беларусі за сталом перамоў сустрэліся прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. "Нармандская чацвёрка" прыняла "Мінскія пагадненні", якія прадугледжвалі спыненне агню, абмен палоннымі і іншыя захады па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе.