Звольніўся суддзя, які аштрафаваў збітага брата Дар'і Домрачавай

Спярша брата Дар'і Домрачавай збілі, а пасля суддзя Брычкоў яго аштрафаваў
Спярша брата Дар'і Домрачавай збілі, а пасля суддзя Брычкоў яго аштрафаваў

Суддзю, які выдаў штраф брату Дар'і Домрачавай у 2020-м, адправілі ў адстаўку. Згодна з фармулёўкай апошняга ўказа, Аляксандр Брычкоў больш не працуе суддзёй ва Фрунзенскім раёне Мінска "па ўласным жаданні".

Па падліках ініцыятывы "Зубр", за час сваёй працы Брычкоў прысудзіў па палітычных артыкулах штрафаў як мінімум на 3680 рублёў, а таксама 84 сутак арышту.

Адной з спраў, якую разглядаў Брычкоў, была справа супраць брата алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай — Мікіты Домрачава. Яго затрымалі 11 кастрычніка 2020-га. Мужчына ехаў па набярэжнай Свіслачы — па яго словах, спяшаўся наведаць маці.

АМАПаўцы сцягнулі Домрачава з ровара і моцна збілі. З РУУС яго забрала хуткая. У выніку яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыі і аштрафавалі на 20 базавых велічыняў.

Звольніўся суддзя, які аштрафаваў збітага брата Дар'і Домрачавай

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі