Звольнены першы ў свеце робат-прадавец

Звольнены першы ў свеце робат-прадавец

Звольнены першы ў свеце робат-прадавец. Pepper быў распрацаваны ў 2015 годзе ў Японіі. Яго выкарыстоўвалі як “памочніка для бізнесу” і “кампаньёна для сем’яў і адзінокіх людзей”. Робат разумее, што яму гавораць і можа адказваць на пытанні голасам альбо праз планшэт.

Як інфармуе сайт digitaltrends.com, у краме ў Эдынбургу, якая гандлюе прадуктамі харчавання, робат прапрацаваў толькі тыдзень. Кіраўніцтва прыйшло да высновы, што ён не змог на патрэбным узроўні выконваць свае абавязкі. Вельмі часта ён не разумеў просьбы пакупнікоў, у тым ліку і з-за шуму ў зале крамы. Таксама адзначаецца, што робат часам даваў не зусім вычарпальныя адказы і пакупнікам даводзілася самастойна шукаць патрэбны тавар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі