ЗША адказалі санкцыямі на "завочныя суды" ў Беларусі
![Белы дом / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/the-white-house-2020.jpg.webp?itok=WQRwGsBp)
Белы дом / pixabay.com
ЗША ўводзяць санкцыі супраць 25 прадстаўнікоў беларускага рэжыму — чыноўнікаў і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, піша Reuters.
Прычынай санкцый называюцца "завочныя суды" над праціўнікамі рэжыму, у тым ліку Святланай Ціханоўскай. Такія суды, заявіў дзяржсакратар, падрываюць дэмакратыю ў краіне.
Па словах Блінкена, пад візавыя абмежаванні трапілі тыя, хто прыняў удзел ва ўвядзенні смяротнага пакарання ў Беларусі для асоб, асуджаных за "тэрарызм".
"Мы не застанемся ўбаку, бо гэты рэжым працягвае пераследаваць і рэпрэсаваць мірных дэманстрантаў, дэмакратычную апазіцыю, журналістаў, актывістаў, праваабаронцаў і звычайных беларусаў", — заявіў дзяржсакратар ЗША.
Імёны тых, хто трапіў пад санкцыі, пакуль не называюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.