Зранку 5 студзеня ў рагачоўскія дамы вярнулі цяпло і гарачую ваду
![Аварыя ў Рагачове](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/rahaczou-0501-1.jpg.webp?itok=pAp30pGW)
Аварыя ў Рагачове / slova.by
Зранку 5 студзеня рагачоўскія камунальнікі закончылі работы па замене аварыйнага ўчастку трубаправоду ў цэнтры горада.
"Падача гарачага водазабеспячэння і ацяплення ў жылыя дамы адбываецца паступова", — піша мясцовае выданне "Свабоднае слова". Пры ўтварэнні паветраных коркаў жыхароў просяць пакідаць заяўкі ў дыспетчарскай службе.
Як распавядала Еўрарадыё, аварыя на трубаправодзе ў цэнтры Рагачова пакінула на ўсю ноч без цяпла і гарачай вады 37 жылых шматкватэрных дамоў, а таксама ўстановы медыцыны і адукацыі. Пры гэтым на дварэ стаяць маразы.
Аварыйныя работы па замене трубаправода працягваліся ўсю ноч.
![Зранку 5 студзеня ў рагачоўскія дамы вярнулі цяпло і гарачую ваду](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/rahaczou-0501-2.jpg.webp?itok=Xqm_ytql)
![Зранку 5 студзеня ў рагачоўскія дамы вярнулі цяпло і гарачую ваду](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/rahaczou-0501-3.jpg.webp?itok=XIX8kXKw)
![Зранку 5 студзеня ў рагачоўскія дамы вярнулі цяпло і гарачую ваду](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/rahaczou-0501-4.jpg.webp?itok=tkcoKWbv)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.