Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 82,3 млн долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 82,3 млн долараў

Па выніках жніўня ў Беларусі выраслі золатавалютныя рэзервы (ЗВР). Іх рост у адпаведнасці з метадалогіяй МВФ склаў 82,3 млн долараў. Паводле папярэдняй інфармацыі Нацбанка, на 1 верасня золатавалютныя рэзервы склалі 4 711,9 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

Разам з тым у нацыянальным вызначэнні аб'ём ЗВР паменшыўся на 0,9 млн долараў ЗША. На 1 верасня аб'ём ЗВР роўны 5 185,1 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

Паведамляецца, што падтрымаць ЗВР удалося дзякуючы таму, што паступілі сродкі аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, якія прадалі Міністэрства фінансаў і Нацбанк. Таксама Нацбанк павялічваў ЗВР, купляючы валюту на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Дапамаглі і паступленнi ад экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Выдаткі валюты тлумачацца тым, што Нацбанк і ўрад пагашалі знешнія і ўнутраныя пазыкі ў замежнай валюце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі