Перамовы загразлі ў багне невыканальных патрабаванняў Лукашэнкі? Эфір

Валеры Карбалевіч

Валеры Карбалевіч

Выправіўшы надакучлівага амерыканскага госця рабіць “хатнюю працу”, Лукашэнка спачатку прачытаў лекцыю па гісторыі генацыду палякамі беларускага народа. Пра тое, як пад палякамі беларусы сваю ідэнтычнасць гублялі, а пад уладай камуністаў — аднаўлялі. А потым вярнуўся да спраў, у якіх насамрэч разбіраецца, — інспекцыі фермаў і палёў. У гэты час вызваленыя і дэпартаваныя з краіны палітвязні спрабуюць пачынаць жыццё ў вымушанай эміграцыі з нуля. А эксперты спрачаюцца пра будучае “перамоўнага трэку Мінска і Вашынгтона”: ён завяз, працягваецца з невялікімі зменамі ці імкнецца да “затухання”? Ці, можа, ўвогуле ўжо скончыўся… 

Ці можна разлічваць на працяг перамоў і вызваленняў у выніку пагадненняў паміж Мінскам і ЗША? Ці атрымаецца ў Трампа калі не схіліць увесь ЕС да перамоў з рэжымам Лукашэнкі, то ўгаварыць хаця б нейкую з краін Балтыі дазволіць праз яе тэрыторыю транзіт беларускага калію? Якая роля Беларусі і лукашэнкаўскага рэжыму ў накіроўванні расійскіх БПЛА на цэнтральныя і заходнія рэгіёны Украіны і ў правакацыях, якія ладзіць Расія ў дачыненні да краін ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.