Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 42 млн долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 42 млн долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў чэрвені павялічыліся на 42,6 млн долараў ЗША (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду). На 1 ліпеня яны складалі 4 млрд 314,2 млн долараў, інфармуе прэс-служба Нацбанка.

У нацыянальным вызначэнні ў мінулым месяцы аб'ём ЗВР павялічыўся на $174,4 млн, на 1 ліпеня ён складаў 4 млрд 791,5 млн долараў.

Адзначаецца, што падтрыманню золатавалютных рэзерваў нашай краіны садзейнічалі некалькі фактараў. Гэта і пакупка Нацбанкам валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, і паступленні сродкаў ад продажу Мінфінам і Нацыянальным банкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, і паступленні ад экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Да таго ж павялічыўся кошт золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Што да адмоўнага ўплыву на аб'ём ЗВР, дык яго аказала пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 42 млн долараў
Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі