Знешняя дзяржпазыка Беларусі дасягнула 12,4 мільярда долараў

Сёлета Беларусь прыцягнула 1 мільярд 38,1 мільёна долараў — сюды ўваходзяць два транша крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, кітайскія крэдыты і крэдыт ураду Расіі на будаўніцтва АЭС.





Пры гэтым Беларусь планава пагасіла знешнюю пазыку на 592,2 мільёна долараў, у тым ліку заплаціла на крэдыце “стэнд-бай” ад Міжнароднага валютнага фонду.





Унутраная дзяржаўная пазыка па стане на 1 траўня таксама павялічылася і склала 27,3 трыльёна рублёў (рост на 1,4 трыльёна).



Мінфін тлумачыць павелічэнне ўнутранай пазыкі размяшчэннем валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асобаў, а таксама ростам афіцыйнага курса долара, інфармуе БелаПАН