Знешні дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 277 млн долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 277 млн долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку 2017 года вырас на 277,6 мільёна долараў ці на 2%. На 1 чэрвеня ён складаў 13,9 млрд долараў, інфармуе Міністэрства фінансаў нашай краіны.

За першыя пяць месяцаў бягучага года Беларусь пазычыла за мяжой 595 мільёнаў долараў. Найбольш было атрымана ад Еўрапейскага фонду стабілізацыі і развіцця — 300 млн долараў, ад расійскага ўраду і банкаў Расійскай Федэрацыі — амаль $203 млн. На пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўга з пачатку 2017-га было выдаткавана 394,7 млн долараў ЗША (ураду Расіі — 157,1 млн долараў, банкам Кітая — 117,2 млн долараў).

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 чэрвеня складаў 35,3 млрд рублёў. З пачатку года ён зменшыўся на 1,7 млрд рублёў ці на 4,5%. Унутраны дзярждоўг месяц таму складаў 9,3 млрд рублёў, з пачатку 2017 года ён знізіўся на 0,9 млрд рублёў ці на 8,7%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі