Знакаміты бык на Уол-стрыт у Нью-Ёрку пацярпеў ад рук вандала

Знакаміты бык на Уол-стрыт у Нью-Ёрку пацярпеў ад рук вандала

Знакамітая статуя быка на Уол-стрыт у Нью-Ёрку пацярпела ад рук вандала. Як паведамляе meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ, паліцыя затрымала зламысніка —  гэта мужчына на імя Тэван Варлак з Тэхаса. Ён колькі разоў ударыў па статуі металічным прадметам і пакінуў умяціны і драпіны каля правага рога скульптуры.

Вандалу таксама могуць выставіць абвінавачанні ў незаконным захоўванні зброі.

Скульптура “Бык атакуе” была створаная скульптарам Артура дзі Модзіка. Статую быка паставілі ля будынка Нью-Ёркскай фондавай біржы ў 1989 годзе. Цяпер яе ўважаюць за сімвал Уол-стрыт.

Раней вандалы таксама замахваліся на бронзавага быка —  у 2017 годзе статую аблілі фарбай.

Знакаміты бык на Уол-стрыт у Нью-Ёрку пацярпеў ад рук вандала

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі