Змітра Дашкевіча вызвалілі, але вывезлі з Акрэсціна ў РУУС
![Змітра Дашкевіча вызвалілі, але вывезлі з Акрэсціна ў РУУС](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_20170310_144309erb.jpg.webp?itok=bO6013mw)
У панядзелак каля 12-й гадзіны вызвалілі лідара нядаўняй абароны Курапатаў Змітра Дашкевіча. У пятніцу ён быў асуджаны судом Савецкага раёна на 3 сутак арышту за "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". Сёння каля ізалятара на Акрэсціна Дашкевіча збіраліся ўрачыста сустрэць яго сваякі, сябры, журналісты. Аднак высветлілася, што палітыка вывезлі ў адзін з РУУС сталіцы. Верагодна, зроблена гэта было з мэтай зрыву ўрачыстай сустрэчы.
Аднак сваякі прывязуць Змітра з РУУС на Акрэсціна, і сустрэча ўсё ж адбудзецца.