"Сёння будзеце з сям'ёй сустракаць Вялікдзень". Дашкевіча выпусцілі на волю
!["Сёння будзеце з сям'ёй сустракаць Вялікдзень". Дашкевіча выпусцілі на волю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dashkievicz-1504-1.jpg.webp?itok=QD2VH1sD)
Лідара маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча выпусцілі з-пад варты. Пра гэта ў сацсетках паведаміла яго жонка Наста.
Дашкевіча затрымалі напярэдадні Дня Волі па "справе патрыётаў", як і яшчэ больш за два дзясяткі чалавек. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы і навучанні людзей да масавых беспарадкаў. Апошнія тыдні Дашкевіч знаходзіўся ў СІЗА №1 МУС, больш вядомае як "Валадарка".
Вызвалены з-за кратаў Зміцер Дашкевіч адказвае на пытанні. Стрым: Белсат
Змітру Дашкевічу прад'яўленае абвінавачанне ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Падрабязнасці вызвалення Дашкевіча — у стрыме.