Змітра Дашкевіча ў панядзелак не судзілі, ён застаецца за кратамі

Змітра Дашкевіча ў панядзелак не судзілі, ён застаецца за кратамі

У панядзелак так і не адбыўся суд над вядомым апазіцыйным дзеячом Змітром Дашкевічам. З раніцы каля суда Цэнтральнага раёна Мінска сабраліся ягоныя родныя, сябры, журналісты. Дашкевіча затрымалі на мітынгу 24 сакавіка ў сталічным Кіеўскім скверы, дзе ён выступіў з рэзкай прамовай. Ноч ён правёў за кратамі. Міліцыя заявіла, што на акцыі "за парушэнні правілаў арганізацыі масавых мерапрыемстваў і абразу затрыманыя двое грамадзян". Пра тое, якая абраза маецца на ўвазе, даведаемся ў судзе.

"Гэта жахлівейшая практыка новая, калі арыштанта-адміністратыўшчыка могуць асудзіць цягам трох сутак, піша на сваёй старонцы ў Facebook жонка Змітра Наста Дашкевіч. — Змітра сёння не прывезлі. Паколькі я была тут — перадачу не закінула. Змёрзшая і злая. Заўтра працяг. Вялікі дзякуй ўсім тым, хто падыходзіў і быў з намі! Дзякуй усім за падтрымку!".

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 25.03:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі