Змены ў закон “Аб СМІ” ― лібералізацыя ці новыя абмежаванні?

Дэпутаты канчаткова ўхвалілі праўкі ў закон “Аб СМІ”, праўда, улічыўшы асобныя прапановы журналістаў і незалежных экспертаў. Дадаўшы ў закон магчымасць абскардзіць у судзе блакіроўку сайта, дэпутаты пакінулі магчымасць блакаваць любое СМІ без рашэння суда і патрабаванне ідэнтыфікацыі каментатара.

Ці можна сказаць, што распрацоўшчыкі законапраекта прыслухаліся да меркавання і прапаноў грамадскасці і журналісцкай супольнасці? Якія прынцыповыя праўкі так і не трапілі ў канчатковую версію законапраекта? Аблегчыць ці ўскладніць працу журналістаў новы закон?

Гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай і намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алегам Агеевым.

 

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.