Зламыснікі прыдумалі новы спосаб крадзяжу аўтамабіляў (відэа)

Каб скрасці элітную іншамарку, якая каштуе 2,5 млн расійскіх рублёў (больш за 60 тысяч долараў), зламыснікі інсцэніравалі наезд на пешахода. Калі 54-гадовая жанчына-кіроўца спрабавала прыпаркаваць свой уседарожнік Infiniti, пабачыла, як на асфальце апынуўся невядомы мужчына. Яна палічыла, што збіла яго машынай, і выйшла з салона, каб аказаць дапамогу.

Пакуль жанчына размаўляла з "пацярпелым", яго сябра залез у аўтамабіль і з'ехаў. Збег з месца здарэння і першы. Па "гарачых слядах" зламыснікаў затрымаць не ўдалося. Распачатая крымінальная справа, інфармуюць vesti.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі