Вы тут

Зісер: Крызіс прымусіў улады прыслухоўвацца да бізнесу

Фота: twitter.com/lessprit

Крызіс падштурхнуў беларускія ўлады да таго, каб пачаць прыслухоўвацца да бізнесоўцаў. Так мяркуе Юрый Зісер, заснавальнік сайта TUT.by. 1 сакавіка на "Асамблеі дзелавых колаў" ён атрымаў ад беларускіх прадпрымальнікаў прэмію "Лідар адвакатавання-2016".

"Раней чыталі, і рэакцыі не было. Добра, што сёлета нешта ажывілася, [улады] пачалі раіцца з бізнэс-саюзамі, прасіць "дапамогу залы", — разважае Юрый Зісер. — У гэтай камунікацыі, у інклюзіўнасці і ёсць станоўчы фактар нашага крызісу: з намі, з грамадскай думкай пачалі лічыцца. І, спадзяюся, будуць лічыцца больш і больш".

Адвакатаванне — гэта прадстаўленне і абарона правоў і інтарэсаў пэўнай сацыяльнай групы. Юрый Зісер — адзін з самых уплывовых беларускіх прадпрымальнікаў. Ён пастаянна выказваецца наконт умоваў, у якіх працуюць бізнесоўцы.