Зіма вяртаецца: У панядзелак уначы да -7

Зіма вяртаецца: У панядзелак уначы да -7

У бліжэйшыя суткі, 8 студзеня, у Беларусі будзе надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень па паўночным усходзе краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. На поўначы на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-заходні ўмеркаваны, па поўначы краіны парывісты. Удзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да 1-7 градусаў марозу, у другой палове дня яна складзе ад мінус 2 да плюс 2 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі