Жыхара Камянца прымусілі пазбавіцца ад татуіроўкі "Пагоня" на шыі

Адзін з прыкладаў рэпрэсій у Беларусі / t.me/viasna_brest/
Адзін з прыкладаў рэпрэсій у Беларусі / t.me/viasna_brest/

Жыхара Камянца прымусілі пазбавіцца ад татуіроўкі "Пагоня" на шыі і надпісу "разам пераможам", піша @viasna_brest. Сілавікі паведамілі, што хлопец зрабіў гэта адразу ж пасля выхаду з ізалятара часовага ўтрымання.

Гэта чарговы прыклад рэпрэсій у Беларусі. Рэжым змагаецца супраць нацыянальнай сімволікі, пад якой у 2020-м праходзілі масавыя пратэсты. Сілавікі рэгулярна паказваюць відэа пра тое, як затрыманыя абяцаюць пазбавіцца ад татуіроўкі, і пасля дэманструюць, што стрымалі слова.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі