Жыхара Баранавічаў паказальна судзілі ў каледжы за "абразу" Лукашэнкі
![Суд у Баранавічах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/barsud.jpg.webp?itok=9EkyN8NG)
Суд у Баранавічах / trkbrest.by
Жыхара Баранавічаў паказальна судзілі ў мясцовым дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі. На "суд" сабралі навучэнцаў і выкладчыкаў. Сюжэт прапагандыстаў пра гэта выйшаў на абласным тэлебачанні.
Праваабаронцы пішуць, што на год калоніі агульнага рэжыму асуджаны 48-гадовы Валерый Тацын. Па версіі следства, летась ён напісаў некалькі каментароў пра Лукашэнку ў інтэрнэце, якія палічылі "публічнай абразай".
Мужчына прызнаў сваю віну і прасіў не пазбаўляць яго волі. "У мяне маці хворая... бабулі 98 гадоў... Я дапамагаю ім існаваць. І не хацелася б іх пакідаць адных", — казаў ён. Аднак суддзя Мікалай Кміта адправіў яго ў калонію. Міліцыянеры надзелі кайданкі асуджанаму на вачах у яго сваякоў і прысутнай моладзі.
Суды ў Баранавічах за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі адбываюцца рэгулярна. У ліпені мужчыну адправілі ў калонію за некалькі слоў пра яго. У верасні за "паклёп" на Лукашэнку судзілі пенсіянера з інваліднасцю. Той жа Кміта даў паўтара года "хатняй хіміі". А нядаўна асудзілі на шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму індывідуальную прадпрымальніцу.
![Жыхара Баранавічаў паказальна судзілі ў каледжы за "абразу" Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_102.jpg.webp?itok=0mI5hh2Q)
![Жыхара Баранавічаў паказальна судзілі ў каледжы за "абразу" Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/23_35.jpg.webp?itok=o_K8JSfQ)
![Жыхара Баранавічаў паказальна судзілі ў каледжы за "абразу" Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/24_17.jpg.webp?itok=xsOaFFMz)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.