Жыхарку Баранавічаў аштрафуюць за продаж медыцынскіх масак

Жыхарку Баранавічаў аштрафуюць за продаж медыцынскіх масак

Жыхарку Баранавічаў аштрафуюць за продаж медыцынскіх масак. Як піша газета "Наш край", падаткавікі знайшлі аб'яву ў сацсетках і зрабілі кантрольную закупку. За 40 масак ў завадской упакоўцы жанчына атрымала 20 рублёў. Нягледзячы на тое, што яна не шмат зарабіла на гэтай аперацыі, яе ўсё роўна лічаць незаконнай — гандаль маскамі фізічнымі асобамі забаронены заканадаўствам. Штраф можа скласці ад 135 да 1350 рублёў.

Новыя "валютчыкі", якія ў байнэце перапрадаюць маскі ў разы даражэй, чым у аптэцы, з'явіліся ў лютым пасля распаўсюду каранавіруснай інфекцыі. Узнік ажыятаж, чым і скарысталіся некаторыя грамадзяне. У Мінску незаконна прадаваў медыцынскія маскі 26-гадовы мінчук. У яго іх забралі аж 12 800 штук. Яго таксама чакае пакаранне за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі