Вы тут

Жыхар Гомеля скарыстаўся памылкай банка і пры абмене атрымаў лішнія 1,7 млн

Банк выявіў памылку і звярнуўся ў міліцыю, мужчыну затрымалі / З архіву БЕЛТА

49-гадовы жыхар Гомеля скарыстаўся памылкай банка і пры абмене атрымаў лішнія больш за 1,7 млн рублёў. Як паведамляе прэс-служба МУС, пры ўстаноўцы курса адбылася тэхнічная памылка, у выніку за 1 расійскі рубель (а не за 100) давалі 3,43 беларускага. Мужчына заўважыў гэта на анлайн-пляцоўцы па гандлі валютамі аднаго з банкаў і праверыў — спачатку памяняў нязначную суму. Пасля пайшоў у абменнік і памяняў усе свае зберажэнні ў доларах на расійскія рублі, якія закінуў на картку. І ўжо анлайн ён іх памяняў на беларускія рублі. У далейшым аперацыі праводзіліся выключна на гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы.

За тры дні ён правёў 28 аперацый і скраў вялікую суму. Калі ў банку заўважылі памылку, яны звярнуліся ў міліцыю. Мужчыну знайшлі і затрымалі. Крымінальную справу распачалі за крадзеж у асабліва буйным памеры.

Адзначаецца, што тэхнічная памылка банка пры здзяйсненні аперацый не з'яўляецца падставай для вызвалення ад адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.