Журналістка спыніла каня, які скінуў наезніка (відэа)

Журналістка спыніла каня, які скінуў наезніка (відэа)

Журналістка брытанскага тэлеканала Sky Sports спыніла каня, які скінуў наезніка. Інцыдэнт адбыўся на скачках у Чэпстоў. Хэйлі Мур пабачыла, што конь скача проста на яе і схапіла жывёлу за павады. Пры гэтым атрымала ўдар у твар. Гэта не збянтэжыла журналістку, якая з дзяцінства ўмее абыходзіцца з коньмі (яе бацька — трэнер у конным спорце, а браты — вядомыя жакеі). Ужо праз некалькі хвілін Мур рабіла інтэрв'ю з пераможцам спаборніцтваў, інфармуе ria.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі