Серыя рэпартажаў Еўрарадыё пра Крым перамагла на "Вольным слове"

Серыя рэпартажаў Еўрарадыё пра Крым перамагла на "Вольным слове"

Журналісты Зміцер Лукашук і Алесь Пілецкі — пераможцы конкурсу "Вольнае слова". Серыя матэрыялаў пра Крым, якая выйшла на Еўрарадыё ў 2017 годзе, заняла другое месца ў намінацыі "Інфармацыйныя жанры". Першае месца — у Вадзіма Заміроўскага з tut.by за матэрыял пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваюць на баку Украіны на Данбасе. Трэцяе месца — у "Медыя-Палессе" за матэрыял пра справу Аляксандра Коржыча, салдата, які трагічна загінуў у Печах.

"Вольнае слова" — конкурс, які праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Сёлета журы разглядала больш за 200 журналісцкіх матэрыялаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі