Вы тут

Жорсткая пасадка самалёта ў Расіі з адарваным шасі (відэа)

Тэлеграм-канал Baza

У расійскім Усінску (Рэспубліка Комі) 9 лютага здзейсніў жорсткую пасадку пасажырскі самалёт Boeing-737 авіякампаніі UTair. Авіялайнер заходзіў на пасадку ва ўмовах дрэннай бачнасці і моцнага ветру, самалёт гайданула, у яго падламалася задняе шасі, і ён рушыў па узлётна-пасадачнай паласе на "бруху".

На борце "Боінга", які ляцеў з Унукава, знаходзіліся 88 пасажыраў і 6 членаў экіпажа. Відэа, знятае знутры самалёта адным з пасажыраў, апублікаваў телеграм-канал Baza. Спыніцца "Боінг" змог толькі ў канцы паласы, а яго пярэдняя частка пайшла ў снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.