Вы тут

"Like It!": прадстаўніца Беларусі ЗЕНА выйшла ў фінал "Еўрабачання"

ЗЕНА / Reuters

Беларуская артыстка ЗЕНА з песняй "Like It!" выйшла ў фінал "Еўрабачання". Першы паўфінал, у якім 16-гадовая спявачка выступала пад нумарам восем, прайшоў увечары 14 траўня ў Тэль-Авіве.

Разам з Беларуссю ў фінал "Еўрабачання" прайшлі Кіпр, Славенія, Аўстралія, Грэцыя, Сербія, Эстонія, Чэхія, Ісландыя і Сан-Марына.

ЗЕНА / Reuters

Па прагнозах букмекераў, ЗЕНА не мусіла выйсці ў фінал конкурса. Але яе прадзюсар Віктар Дробыш унёс змены ў сцэнічны вобраз артысткі.

"Учора яе пераканаў распусціць валасы, а не залізваць іх, бо гэта сапраўды робіць яе старэйшай. Так, яна любіць з сябе строіць такую... жанчыну. Хаця, на мой погляд, уся яе сіла заключаецца ў тым, што яна самая маладая ўдзельніца. На гэта трэба ціснуць. Я лічу, гэта козыр, які нельга не выкарыстаць", — сказаў Еўрарадыё расійскі прадзюсар. 

А вось як ЗЕНА ў выніку выступіла ў паўфінале "Еўрабачання":

ЗЕНА — выхаванка расійскага прадзюсера Віктара Дробыша. Яе сапраўднае імя — Зіна Купрыяновіч. Яна нарадзілася 17 верасня 2002 года ў Мінску. З ранняга дзяцінства была актыўным дзіцем: займалася балетам, гімнастыкай і хадзіла ў мастацкую школу.

Фінал конкурсу "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў суботу 18 траўня. ЗЕНА выступіць у другой частцы шоў.