Дробыш пра шансы ЗЕНЫ на Еўрабачанні: “Ды пох*й мне на гэтых букмекераў, бл*ць”

euroradio.fm
euroradio.fm

Беларуска ЗЕНА сёння выступіць у першым паўфінале на міжнародным музычным конкурсе "Еўрабачанне-2019". У Тэль-Авіве за выхад у фінал пазмагаюцца прадстаўнікі 17 краін. Па прагнозах букмекераў, удзельніца з Беларусі ў першую дзясятку, а значыць і ў фінал, не трапляе. Шкада.

Еўрарадыё звязалася з Віктарам Дробышам, прадзюсарам ЗЕНЫ, каб даведацца, як ён ставіцца да настолькі нізкіх прагнозаў букмекераў на поспех сваёй падапечнай.

“Ды пох*й мне гэтыя букмекеры, бл*ць! Пасраць мне на гэтых букмекераў! Гэтыя букмекеры паставілі нумар Сяргея Лазарава [удзельнік "Еўрабачання" ад Расіі. — рэд.], не чуючы нават, на другое месца — і ў іх усё так, — сказаў Віктар Дробыш. — Я, вядома, па геях прайшоўся не зусім карэктна і гэтым самым, магчыма, апусціў ЗЕНУ ў рэйтынгу. І там была фраза вырвана з кантэксту! Але ёсць як ёсць...”

Скандал вакол Віктара Дробыша выбухнуў у канцы сакавіка: каментуючы паведамленне аб увядзенні смяротнага пакарання за аднаполую сувязь у Брунеі, расійскі прадзюсар заклікаў перанесці туды "Еўрабачанне". Гэтыя словы многімі былі ацэненыя як гамафобные і выклікалі бурнае абмеркаванне ў сацыяльных сетках.

ЗЕНА — самая маладая ўдзельніца "Еўрабачання", ёй усяго 16 гадоў. Аднак 12 мая на цырымоніі адкрыцця "Еўрабачання-2019" многіх карыстальнікаў сацсетак здзівіў яе вобраз: на фотаздымках з Аранжавай дарожкі ў Тэль-Авіве беларуску цяжка асацыяваць з падлеткам.

Дробыш про шансы ЗЕНЫ на “Евровидении”: “Да пох*й мне на этих букмекеров, бл*ть”
ЗЕНА і яе група падтрымкі на Аранжавай дарожцы ў Тэль-Авіве, Reuters

Нягледзячы на гэта, Віктар Дробыш кажа, што каманда працягвае рабіць стаўку на ўзрост ЗЕНЫ у музычным нумары, а яе "дарослы вобраз" на Аранжавай дарожцы — уласнае рашэнне спявачкі.

“Я, наадварот, спрабую яе амаладзіць, але гэта нармальнае жаданне дзіцяці здавацца старэйшым. Я з гэтым ваюю! Учора яе пераканаў распусціць валасы, а не залізваць іх, бо гэта сапраўды робіць яе старэйшай. Так, яна любіць з сябе строіць такую... жанчыну. Хаця, на мой погляд, уся яе сіла заключаецца ў тым, што яна самая маладая ўдзельніца. На гэта трэба ціснуць. Я лічу, гэта козыр, які нельга не выкарыстаць”, — сказаў расійскі прадзюсар.

Трансляцыя першага паўфіналу пачнецца а 22-й. Каманда Еўрарадыё будзе каментаваць выступы ўдзельнікаў у рэжыме онлайн. Глядзіце стрымы ў нашых сацсетках: ВК, FB, ОК, YouTube.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі