Земфірын The Uchpochmack выдаў першы сінгл

Гурт The Uchpochmack, у якім спявае Земфіра, выпусціў першы сінгл. "First and Last" складаюць 3 кампазіцыі, дзве з якіх, "Someday" і "Mistress" (у яе запісе паўдзельнічаў лідар Brazzaville Дэвід Браўн) былі прадстаўленыя раней. Абедзве песні адразу пасля з'яўлення ўзначальвалі чарт расійскага iTunes.


Сама Земфіра не пацвярджае свайго ўдзелу ў праекце, аднак на яе старонцы ў Фэйсбуку можна ўбачыць некалькі маляваных плакатаў гурта. Яго удзельнікі — двое мужчын і жанчына Ракета, якая візуальна нагадвае вядомую расійскую спявачку. Праўда, хто стварае праект апроч Земфіры, пакуль не вядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі