Зборная Беларусі па гандболе прайграла славенцам і заняла 3-е месца ў групе

Зборная Беларусі па гандболе прайграла славенцам і заняла 3-е месца ў групе

18 студзеня зборная Беларусі па гандболе правяла на чэмпіянаце свету ў Егіпце апошні матч першага этапу. Дружына Юрыя Шаўцова прайграла славенцам — 25:29 (15:15). На жаль, толькі ў першым тайме беларусы змаглі стварыць значную перавагу ў 6 мячоў, аднак да перапынку яе страцілі. У другім тайме гульня разладзілася, а галы даваліся з вялікай цяжкасцю.

У групе "Н" першае месца занялі расіяне (Федэрацыя гандбола Расіі) — 5 ачкоў, Славенія набрала 4 ачкі, Беларусь — 3, у Паўднёвай Карэі ачкоў няма. У асноўны раўнд выйшлі тры найлепшыя каманды. У іх захаваюцца ачкі, заваяваныя ў гульнях паміж сабой. У беларускай зборнай гэта толькі 1 бал — нічыя з расіянамі. Апошнія маюць 3 балы, славенцы — 2.

У наступным раўндзе зборную Беларусі чакаюць зборныя Швецыі (20 студзеня), Егіпта (22-га) і Паўночнай Македоніі (24-га).

Група IV выглядае так: Швецыя — 4 ачкі, ФГР — 3, Егіпет і Славенія — па 2, Беларусь — 1, Паўночная Македонія — 0 ачкоў. У чвэрцьфінал трапяць дзве найлепшыя каманды. Апынуцца ў іх ліку беларусам будзе вельмі складана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі