Зборная Беларусі па футболе згуляе хатнія матчы адбору на ЧС-2022 у Казані

Зборная Беларусі па футболе. minsknews.by
Зборная Беларусі па футболе. minsknews.by

Зборная Беларусі па футболе правядзе хатнія матчы адбору на чэмпіянат свету-2022 у Казані. Пра гэта паведамляе сайт УЕФА. Беларускім заўзятарам, якія збіраліся глядзець гэтыя гульні на стадыёне, застаецца толькі паспачуваць.

Вераснёўскія паядынкі з камандамі Ўэльса (5 верасня) і Бельгіі (8 верасня) беларуская каманда правядзе ў сталіцы Татарстана на стадыёне "Цэнтральны".

Раней УЕФА прыняў рашэнне не праводзіць спаборніцтва ў Беларусі пад сваёй эгідай. Адзначалася, што ўсе спаборніцтвы, запланаваныя для правядзення на гэты год у гэтай краіне, не адбудуцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі