Зборная Беларусі па футболе перайграла каманду Нарвегіі — 1:0 (відэа)

Зборная Беларусі па футболе перайграла каманду Нарвегіі — 1:0 (відэа)

Зборная Беларусі па футболе з мінімальным лікам перайграла каманду Нарвегіі — 1:0. Таварыскі матч прайшоў у сераду, 31 жніўня, у Осла. Адзіны гол у беларусаў прыгожым ударам на 56-й хвіліне забіў Сяргей Крывец, які выйшаў на замену ў другім тайме.

Збольшага гульня праходзіла пад дыктоўку гаспадароў поля. Беларусы ж адказвалі контратакамі, у першым тайме шанцы для ўзяцця варот меў Цімафей Калачоў. Некалькі разоў нашу каманду ратаваў варатар Андрэй Гарбуноў.

Ужо ў наступны аўторак, 6 верасня, зборная Беларусі стартуе ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету па футболе. Першы матч наша каманда правядзе на “Барысаў-Арэне” супраць віцэ-чэмпіёнаў Еўропы — зборнай Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі