Затрыманы за "адкаты" чыноўнік з Дзяржстандарта — Сяргей Бабко

Затрыманы за "адкаты" чыноўнік з Дзяржстандарта — Сяргей Бабко

Следчы камітэт раскрыў асобу буйнога чыноўніка з Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, затрыманага па падазрэнні ў хабарніцтве. Ім апынуўся дырэктар Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Сяргей Бабко.

"Гаворка пра дэпартамент кантролю і нагляду за будаўніцтвам. Крымінальная справа [знаходзіцца] у вытворчасці Следчага камітэта Беларусі", — пракаментавала гучнае затрыманне афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

Сяргею Бабко 39 гадоў. У 2000 годзе ён скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію, з 2007 па 2009 год працаваў у амбасадзе Беларусі ў Венгрыі, а з 2009 па 2013 год працаваў... у Камітэце дзяржкантролю: быў галоўным спецыялістам упраўлення кантролю будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сувязі.

Затрыманы за "адкаты" чыноўнік з Дзяржстандарта — Сяргей Бабко
На фота з калегамі Сяргей Бабко ў цэнтры. Фота: normativ.by

З 2013 па 2015 год Сяргей Бабко працаваў начальнікам Спецыялізаванай інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарта. Менавіта ў гэты час, па версіі следства, ён і пачаў атрымліваць "адкаты" ад камерсантаў, якім дапамагаў "вырашаць пытанні".

Пры правядзенні ператрусаў па месцы жыхарства чыноўніка ў рознай валюце канфіскавана каля 10 тысяч долараў. Яшчэ каля 60 тысяч долараў заблакавана на банкаўскіх рахунках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі