На рахунках затрыманага за "адкаты" чыноўніка з Дзяржстандарта знайшлі $60 тысяч

На рахунках затрыманага за "адкаты" чыноўніка з Дзяржстандарта знайшлі $60 тысяч

Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС затрымалі кіраўніка аднаго з дэпартаментаў Дзяржстандарта. За "адкаты" чыноўнік цягам двух гадоў "вырашаў пытанні", якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю.

Міліцыянты "распрацоўвалі" высокапастаўленага дзяржслужачага цягам некалькіх гадоў. Аперацыю па выкрыцці хабарніка праводзілі ў некалькі этапаў. Спярша ў Мінскім раёне пры атрыманні хабару ў $20 тысяч затрымалі жыхара сталіцы, які раней займаў высокую пасаду ў адной з інспекцый Дзяржстандарта. Затрыманы прызнаўся, што грошы прызначаліся для перадачы кіраўніку дэпартамента Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

У выніку чыноўнік і яго "памочнік" былі затрыманыя. Аператыўнікі сцвярджаюць, што са жніўня 2013 года па студзень 2015 года гэтая службовая асоба атрымала ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый у якасці хабараў $35 тысяч і 30 мільёнаў недамінаваных рублёў.

Не грэбаваў чыноўнікі і дарагімі падарункамі. Камерсанты "дзякавалі" яму за выдачу дазволаў на будаўніча-мантажныя працы і безумоўнае вырашэнне іншых пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю.

Пры правядзенні ператрусаў па месцы жыхарства чыноўніка ў рознай валюце канфіскавана каля 10 тысяч долараў. Яшчэ каля 60 тысяч долараў заблакавана на банкаўскіх рахунках. Накладзены арышт на чатыры кватэры, зямельны ўчастак, грашовыя сродкi i iншую маёмасць фігурантаў на агульную суму каля 1 мільёна дэнамінаваных рублёў.

Следчым камітэтам у дачыненні да затрыманых распачата 7 крымінальных справаў па розных артыкулах КК РБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі