Вы тут

Затрыманы гендырэктар холдынгу "БелОМА"

Вячаслаў Бурскі / minsknews.by

Затрыманы гендырэктар холдынгу "БелОМА" Вячаслаў Бурскі. Здарылася гэта яшчэ на мінулым тыдні, інфармуе партал tut.by, які спасылаецца на свае крыніцы. Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне пакуль няма. У чым абвінавачваюць Бурскага, пакуль невядома.

На сённяшні дзень абавязкі кіраўніка холдынгу выконвае Аляксандр Мароз, першы намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар па эканоміцы і фінансах. Летась ён ужо часова замяняў Вячаслава Бурскага падчас яго хваробаў ці камандзіровак.

Бурскі ўзначальваў "БелОМА" з 1992 года. У склад холдынга ўваходзяць Мінскі механічны завод імя Вавілава, вілейскі завод "Зеніт", жлобінскае "Святло", рагачоўскі "Дыяпраектар" і шэраг іншых прадпрыемстваў.