У Казахстане пачаліся першыя выбары парламента пасля знакавага рэферэндуму

Дзень галасавання

Дзень галасавання / Timur Batyrshin / EPA

У Казахстане 23 жніўня пачалося галасаванне на першых выбарах у Курултай — новы аднапалатны парламент краіны. Як піша “Новая газета. Еўропа”, у яго ўвойдуць 145 дэпутатаў, якія абіраюцца на пяць гадоў.

Участкі будуць працаваць да 20:00 па мясцовым часе. Па першых даных ЦВК, да 10:00 прагаласавалі 17,96% выбаршчыкаў.

У бюлетэні ўключаны спісы сямі партый. Фаварытам лічыцца партыя “Адыляет”, створаная пасля роспуску і пераўтварэння былой правячай партыі “Аманат”. Як піша Reuters, аналітыкі лічаць астатнія шэсць партый лаяльнымі прэзідэнту Касым-Жамарту Такаеву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.