Затрымалі хірурга Алену Церашкову

Алена Церашкова

Алена Церашкова / vk.com

У Мінску затрымалі хірурга Алену Церашкову. Як піша @dissidentBY, паводле папярэдняй інфармацыі, яе абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх" (арт. 342 КК).

Церашкова — сястра палітвязня, актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага, асуджанага ў траўні 2021-га на 5 гадоў пазбаўлення волі. Дома яе чакаюць чацвёра дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі