Вы тут

Максім Вінярскі стаў 221-м беларускім палітвязнем

Максім Вінярскі / Радыё Свабода

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі стаў 221-м беларускім палітвязнем, паведамляе spring96.org. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС 22 студзеня. Вінярскі — падазраваны па крымінальнай справе аб "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках".

Праваабарончая супольнасць ацэньвае пераслед актывіста як палітычны матываваны і патрабуе яго вызвалення, спынення крымінальнага пераследу. У заяве з нагоды прызнання Максіма Вінярскага палітвязнем адзначаецца, што ён "з’яўляецца прынцыповым і даўнім праціўнікам існуючага палітычнага рэжыму ў краіне".

28 студзеня пра "палітычную амністыю" выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, яна была б, калі б у Крымінальным кодэксе былі палітычныя артыкулы. А паколькі іх там няма, то і амністыі не будзе. Як вядома, для пакарання палітычных актывістаў і ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі выкарыстоўваюцца іншыя артыкулы КК, але гэта не адмяняе палітычныя матывы пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.